Колькасць інфікаваных каранавірусам новага тыпу ў Іране дасягнула 5823, зафіксавана 145 смяротных вынікаў. Такія звесткі прывёў у суботу кіраўнік дэпартамента па сувязях з грамадскасцю міністэрства аховы здароўя і медыцынскай адукацыі рэспублікі Кіянуш Джаханпур.

«З учорашняга дня выяўлена 1576 новых выпадкаў каранавіруса. Колькасць інфікаваных дасягнула 5823», — цытуе яго іранскае агенцтва Клуб маладых журналістаў. Ён дадаў, што памерла 145 чалавек.

Раней у суботу ад захворвання памёр дэпутат Меджліса (парламента) Ірана Фатэме Рахбар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?