Стадыён, што размесціцца на скрыжаванні вул. Ванеева і Партызанскага праспекта, пачнуць будаваць у другім квартале гэтага года. Пра гэта ў ходзе прамой лініі паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна Аляксандр Сцяпанаў, пішуць Мінск-Навіны.
— Пляцоўка для будаўніцтва аб'екта намі падрыхтавана. Чакаем прыбыцця тэхнікі і будаўнікоў з Кітая. Нагадаю, што ўзвядзенне Нацыянальнага стадыёна будзе ажыццяўляцца сіламі і за кошт сродкаў кітайскага боку. Запланаваны тэрмін уводу аб'екта ў эксплуатацыю — 2023 год, — падкрэсліў А. Сцяпанаў.
Нацыянальны футбольны стадыён будзе змяшчаць 33 тыс. гледачоў.





