Святлана Алексіевіч падчас наведвання Вільні зазірнула і на славуты кірмаш Казюкас (Казюкі). Сфатаграваў нобелеўскую лаўрэатку драматург Марыюс Івашкявічус, які і змясціў фота ў сваім фэйсбуку.
Жанчына справа прапануе шкарпэткі з воўны. Ці купіла іх сп-ня Святлана, невядома.
Днём раней, у чацвер, беларускую пісьменніцу прымаў прэзідэнт Гітанас Наўседа. Літоўскія СМІ асвятлялі візіт Алексіевіч як важную падзею.
«Каб не давялося пісаць «Астравецкую малітву»: прэзідэнт Літвы сустрэўся са Святланай Алексіевіч ФОТАФАКТ





