За апошні дзень колькасць выяўленых у Італіі інфікаваных каранавірусам вырасла на 1247 чалавек, паведаміла грамадзянская абарона краіны. Гэта рэкордны рост. Учора колькасць выпадкаў вырасла на восем соцень.
У Італіі фіксуецца даволі высокая смяротнасць ад каранавіруса. На сёння ад яго ў краіне памерла ўжо 233 чалавекі, пераважна старэйшыя людзі і асобы з хранічнымі хваробамі.
Менавіта з італьянскага агмяня эпідэмія перакінулася на Іспанію, Швейцарыю, Аўстрыю і дзясятак іншых краін.





