Кіраўнік аддзелу менеджменту прадукцыі Facebook Роб Летэрн заявіў, што Facebook і Instagram забароняць рэкламаваць медыцынскія маскі, каб пазбегнуць спекуляцый на тэме каранавіруса.
«Мы забараняем рэкламу і камерцыйныя аб'явы аб продажы медыцынскіх масак для твару. Мы ўважліва сочым за COVID-19 і занясём неабходныя абнаўленні ў нашай палітыцы, калі ўбачым людзей, якія спрабуюць выкарыстаць гэтую надзвычайную сітуацыю ў галіне грамадскай аховы здароўя. змены будуць уведзены ў наступныя дні», — паведаміў Летэрн.
Фото Надежды Бужан.





