Саудаўская Аравія мае намер павялічыць здабычу нафты ў красавіку да дзесяці мільёнаў бараляў у суткі на фоне адмовы Расіі ўзгадніць новую здзелку па скарачэнні нафтаздабычы ў рамках АПЕК+, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на дасведчаныя ў перамовах крыніцы.
Фота Надзеі Бужан.
Эр-Рыяд плануе павысіць здабычу нафты да больш за дзесяць мільёнаў бараляў у суткі, што ў рэаліях нафтавага рынку «эквівалентна аб'яўленню вайны», а калі спатрэбіцца — вышэй рэкордных 12 мільёнаў бараляў у суткі.
Акрамя таго, Эр-Рыяд прапанаваў некаторыя віды сваёй сырой нафты па больш таннай цане — ніжэй на 6-8 даляраў за бараль. Як удакладняе крыніца, саудаўская нафтавая кампанія Saudi Aramco прапанавала нафту маркі Arab Light для нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў у паўночна-заходняй Еўропе са зніжкай восем даляраў за бараль.
Мэтай такога кроку з'яўляецца перашкодзіць расійскім кампаніям прадаваць сваю нафту ў Еўропе.





