Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паразважаў аб неабмежаванай колькасці прэзідэнцкіх тэрмінаў і не ўбачыў у гэтым нічога незвычайнага, прывёўшы прыклад іншых краін. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю для дакументальнага праекта «Праляцеўшы над безданню», фрагмент якога паказалі ў нядзелю, 8 сакавіка, на тэлеканале «Россия 1».

«У шмат якіх краінах няма ніякага абмежавання па тэрмінах абрання прэзідэнта. На Захадзе, у тых жа [Злучаных] Штатах з гістарычнага пункту гледжання зусім нядаўна гэта было адменена», — цытуе Пуціна ТАСС.

«Каб гарантаваць змяняльнасць улады (а для такой краіны, як наша, гэта важна), усё ж лепш, калі колькасць тэрмінаў абрання прэзідэнта будзе абмежавана», — дадаў Пуцін.

Пры гэтым Пуцін заявіў, што не пойдзе дзеля падаўжэння сваіх паўнамоцтваў на стварэнне непрымальнай для Расіі сістэмы дзяржаўнай улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0