Марыйную малітву у нядзелю 8 сакавіка 2020 года Папа Рымскі правёў з памяшкання Прыватнай бібліятэкі Апостальскага палаца, а не з акна, якое выходзіць на плошчу святога Пятра, паведамляе Vatican News.

Такія меры звязаны з прадухіленнем распаўсюджвання эпідэміі каранавіруса. Пра гэта таксама прасілі італьянскія ўлады.

«Анёл Панскі» трансліравалі ў жывым эфіры на экранах ватыканскай плошчы, у медыя Святога Пасаду і сродках масавай інфармацыі многіх краін.

Плануецца, што агульная аўдыенцыя ў сераду 11 сакавіка 2020 года пройдзе ў такім жа фармаце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?