Марыйную малітву у нядзелю 8 сакавіка 2020 года Папа Рымскі правёў з памяшкання Прыватнай бібліятэкі Апостальскага палаца, а не з акна, якое выходзіць на плошчу святога Пятра, паведамляе Vatican News.

Такія меры звязаны з прадухіленнем распаўсюджвання эпідэміі каронавіруса. Пра гэта таксама прасілі італьянскія ўлады.

«Анёл Панскі» трансліравалі ў прамым эфіры на экранах ватыканскай плошчы, у медыя Святога Пасаду і сродках масавай інфармацыі многіх краін.

Плануецца, што агульная аўдыенцыя ў сераду 11 сакавіка 2020 года пройдзе ў такім жа фармаце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0