Дачка Дзмітрыя Лукашэнкі — Настасся — заваявала тытул віцэ-міс у конкурсе «Міс Ліцэй БДУ», паведамляе Tut.by.
Настасся сарвала апладысменты гледачоў падчас відэавізіткі, пачаўшы яе з жарту пра дзеда.
«Калі гляджу ў люстэрка, то бачу сябе. Але многім людзям здаецца, што гэта нехта іншы», — сказала яна, а на экране з'явіліся чатыры фоты Аляксандра Лукашэнкі.
«Міс Ліцэй БДУ» стала Таццяна Піваварчык з 10-га філалагічнага класа, а «Міс сімпатый гледачоў» дастаўся Дар'і Альховік.





