Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Італіі генерал Сальваторэ Фарына заразіўся новым каранавірусам. Пра гэта паведамляе агенцтва АNSA.
Фарына паведаміў пра гэта сам, дадаўшы, што адчувае сябе добра. Цяпер ён знаходзіцца ў адзіночнай палаце ў шпіталі.
Раней паведамлялася, што ў Італіі ў двух губернатараў зафіксавалі каранавірус.





