Гэтае пытанне разглядаецца на нарадзе кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Саўміна, піша БелТА.

На думку кіраўніка дзяржавы, развіццё электратранспарту ў краіне не атрымлівае належнага імпульсу. А нявызначанасць з цаной на нафту і адпаведна на паліва даказвае, што электратранспарт мае каласальны патэнцыял, адзначыў Лукашэнка. «Гэта не проста даніна модзе ці імкненне не адстаць ад перадавых краін, хоць і гэта так. Гэта надзённая неабходнасць ўжо сёння», — заявіў ён.

Сярод іншых дакументаў, вынесеных на разгляд кіраўніка дзяржавы, — праекты ўказаў аб дадатковым стымуляванні мясцовых органаў улады, аб прапановах па ўдасканаленні працэдуры банкруцтва і абароне правоў работнікаў, аб дзяржнагляду за тэхнічным станам трактароў і іншай тэхнікі, аб дэпазітнай сістэме звароту спажывецкай упакоўкі. У ліку тэм, што абмяркоўваюцца — удасканаленне натарыяльнага абслугоўвання, змена нормаў бяспошліннага ўвозу тавараў фізічнымі асобамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0