На слуханнях па справе аб крушэнні лайнера рэйса MH17 пракуроры заявілі, што побач з устаноўкай «Бук», з якой збілі самалёт, знаходзіліся супрацоўнікі расійскіх спецслужб, як мяркуецца ФСБ, паведамляе «Радыё Свабода».

Прадстаўнікі пракуратуры Нідэрландаў спаслаліся на паказанні сведкі, засакрэчанага пад кодавым абазначэннем М58. Сцвярджаецца, што гэта былы баявік так званай «ДНР».

Па словах сведкі, экіпаж «Бука» размаўляў «з рускім акцэнтам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0