Са следчага ізалятара выпусцілі галоўнага рэдактара Ej.by Сяргея Сацука. У каментары «Нашай Ніве» Сацук расказаў, што лічыць справу супраць яго звязанай з карупцыяй у Міністэрстве аховы здароўя.

«Сам я лічу, што ўсё звязана з карупцыяй у Мінздароўя і маімі расследаваннямі.

Мне ж тады яшчэ пасля першай публікацыі званіў Малашка [былы кіраўнік Мінздароўя — Рэд.], сказаў: адзін артыкул сцярплю, пасля будуць прынятыя меры. Пасля наступных артыкулаў мне званіў міністр інфармацыі. Ну і затым усё ўсе ведаюць: сюжэт на БТ і гэтак далей.

Але чаму так доўга цягнулі, не затрымалі раней? Меркавалі, што я адумаюся. А я не стаў.

Праўда, матэрыялаў справы я не бачыў. Хто там, што там — не ведаю. Чым скончыцца таксама не ведаю. Не хачу ціснуць на следства, высоўваць версіі. Але думаю, што праўда ўсплыве. Віну я, натуральна, не прызнаў», — сказаў Сацук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0