Рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначаюць 12 красавіка Вялікдзень — свята ў памяць пра ўваскрасенне Хрыста.

Сёлета свята адбываецца ва ўмовах пандэміі. Напярэдадні арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў святкаваць Вялікдзень дома і адмяніў традыцыйнае бласлаўленне велікодных страваў біскупамі, каб пазбегнуць збору вялікай колькасці людзей.

Парадак бласлаўлення велікодных страваў у парафіях вызначаюць пробашчы, кіруючыся разважлівым падыходам і інтарэсамі вернікаў.

Таксама Кандрусевіч спецыяльным Дэкрэтам дазволіў вернікам сёлета здзейсніць бласлаўленне велікодных страваў у хатніх умовах.

Святую імшу з мінскай Катэдры можна глядзець анлайн:

Таксама 12 красавіка у 16:20 на тэлеканале «Беларусь 3» — жывая трансляцыя з Ватыкана Велікоднага паслання і благаславення «Гораду і свету» Папы Рымскага Францішка.

Праваслаўны свет адзначыць Вялікдзень 19 красавіка, а сёння ў праваслаўных — Вербніца.

Не забудзьцеся павіншаваць знаёмых і сяброў са святам.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0