Патрыярх Маскоўскі Кірыл заклікаў вернікаў заставацца дома і глядзець набажэнствы па тэлевізары, выконваючы ўведзеныя для барацьбы з пашырэннем каранавіруса санітарныя прадпісанні. Пра гэта ён сказаў у казані ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве на Вербную нядзелю, піша tass.ru.

Раней сайт РПЦ апублікаваў цыркулярны ліст кіраўніка справамі Маскоўскай патрыярхіі, згодна з якім царкоўныя службы падчас Перадвелікоднага тыдня і Вялікадня ў Маскве і Падмаскоўі ад 13 красавіка да 19 красавіка пройдуць без вернікаў у сувязі з патрабаваннем санітарных уладаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0