Бацькам будуць выдаваць даведку аб часовай непрацаздольнасці на час самаізаляцыі іх дзяцей, якія сталі кантактамі першага або другога ўзроўню ў сувязі з COVID-19, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, каментуючы пастанову ведамства №34 ад 9 красавіка 2020 года.

Дакумент уносіць змены ў Інструкцыю аб парадку правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці, якая зацверджана пастановай Міністэрства аховы здароўя №104 ад 24 снежня 2014 года.

Вызначана, што асобе, якая ажыццяўляе догляд за дзіцем у веку да 10 гадоў, што наведвае дзіцячы сад або школу і адносіцца да кантактаў першага або другога (з наяўнасцю рэспіраторных сімптомаў) узроўню, прызначаецца часовая непрацаздольнасць на тэрмін знаходжання дзіцяці ў самаізаляцыі. Гэта пацвярджаецца даведкай аб часовай непрацаздольнасці.

Дапамога па догляду дзіцем, якое не мае прыкмет захворвання, не прадугледжана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0