13 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведамляе Белгідрамет. Вецер паўднёва-заходні, заходні моцны парывісты.

Тэмпература паветра максімальная днём +15..+21°С, па паўднёвым усходзе да +23°С.

У Мінску кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер паўднёва-заходні, заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра раніцай +5..+7°С, днём +18..+20°С, увечары +10..+12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0