Кіраўніцтва УЕФА вызначыла новы план, згодна з якім плануецца дагуляць Лігу чэмпіёнаў і Лігу Еўропы на працягу трох тыдняў у жніўні, паведамляе Championat.

Аднак для ўвасаблення такога плану ў жыццё УЕФА можа запатрабаваць аднавіць ўнутраныя чэмпіянаты краін не пазней сярэдзіны чэрвеня. У гэты момант намаганні УЕФА сканцэнтраваны на тым, каб дапамагчы еўрапейскім лігам дагуляць свае сезоны. Затым, у жніўні, у сціснутыя тэрміны можна будзе вызначыць пераможцаў Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, якія спыніліся ў сакавіку на стадыі 1/8 фіналу.

Раней меркавалася, што матчы будуць дагуляныя або ў чэрвені, або ў ліпені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0