Фота Надзеі Бужан
На таргах у Мінску 13 красавіка даляр апусціўся на 0,0139 да 2,4613 беларускага.
Еўра зніжаецца на 0,0097 да 2,6963.
Расійскі рубель апусціўся на 0,0097да 3,3474 за 100 адзінак.
Даляр даражэў у сакавіку на фоне падзення цаны на нафту і аслаблення расійскага рубля.
Максімальнага значэння амерыканская валюта дасягнула 23 сакавіка: 2,6369 беларускага. Еўра 30 сакавіка каштаваў 2,8793.
1 студзеня даляр каштаваў 2,1085, 2 сакавіка — 2,2342.