«Хворнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Віцебскай вобласці па-ранейшаму мае станоўчую дынаміку да зніжэння. Выключэнне тут толькі Браслаўскі раён. У структуры хворых складаюць 68% дарослыя і 32% — дзеці», — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, піша БелТА.

Паводле яго слоў, за апошнія двое сутак у рэгіёне выпадкаў заражэннем каранавіруснай інфекцыяй стала больш. Але за выхадныя гэты рост стаў у два разы меншым за папярэднія дні.

«Колькасць інфіцыраваных усё роўна будзе павялічвацца, але гэта дае магчымасць медыцынскім работнікам пераразмеркаваць свае сілы», - сказаў Міхаіл Вішнявецкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0