Другая хваля распаўсюджвання каранавірусной інфекцыі наступіць у лістападзе. Такое меркаванне выказаў кіраўнік групы экспертаў па лячэнні пнеўманіі ў Шанхаі Чжан Вэньхун, паведамляе выданне РБК.

Спецыяліст патлумачыў сваю пазіцыю тым, што COVID-19 больш прыстасаваны да нізкіх тэмператур, а таму ёсць верагоднасць, што ўзімку ён будзе распаўсюджвацца хутчэй.

Пры гэтым Чжан Вэньхун выказаў упэўненасць, што наступная хваля распаўсюджвання віруса будзе ўжо не такой імклівай. Асноўныя праблемы, паводле яго слоў, могуць паўстаць у краінах Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі, дзе сістэма аховы здароўя не валодае дастатковымі рэсурсамі для барацьбы з хваробай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0