УНІАН
Кіева-Пячэрская лаўра зачынена на каранцін. Пра гэта заявіў мэр Кіева Віталь Клічко, паведамляе УНІАН.
У апошнія некалькі дзён манастыр стаў асноўным ачагом захворвання COVID-19 у Кіеве. Толькі за апошнія суткі з 79 гарадскіх выпадкаў на лаўру прыйшліся 63.
Усяго ў манастыры, па словах Клічко, захварэлі больш за 90 чалавек.