Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, фота Надзеі Бужан

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, фота Надзеі Бужан

Чытачы «Нашай Нівы» з ліку магістрантаў звярнулі ўвагу на ліст, які рассылае па ВНУ Міністэрства адукацыі — у ім ведамства просіць адсправаздачыцца аб размеркаванні — падкрэслена — у інавацыйныя і адукацыйныя сферы.

Гэта што, цяпер нельга пайсці проста працаваць? — пытаюцца магістранты. 

Мы спыталі аб гэтым у Сяргея Каспяровіча, чый подпіс стаіць пад дакументам. Ён узначальвае галоўнае ўпраўленне прафесійнай адукацыі. 

Каспяровіча здзіўляе, што для выпускнікоў магістратур гэта стала адкрыццём. 

«Раней было два падыходы да ролі магістратуры: практыкаарыентаваная і навуковаарыентаваная.

З гэтага навучальнага года прынцып змяніўся — цяпер адзіная адукацыйная роля з ухілам на навукаарыентаванасць. Мы лічым, што для практычнай дзейнасці паўнавартаснага спецыяліста досыць першай ступені вышэйшай адукацыі, а ў магістратуры мусяць вучыцца тыя, хто ўжо ажыццяўляе нейкі навуковы і творчы пошук.

Таму сфера дзейнасці для выпускнікоў магістратуры павінна быць такой, каб яна задавальняла патрэбы ў навуковай і інавацыйнай дзейнасці. Пра гэта даводзілася ўсім, хто паступаў у магістратуру. Ёсць, праўда, некаторыя спецыяльнасці, дзе засталося практыкаарыентаванае навучанне — яны гэты год давучваюцца па старых правілах», — сказаў Каспяровіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?