Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Наталляй Качанавай, Ігарам Сергеенкам, Андрэем Раўковым і Уладзімірам Каранікам яшчэ раз звярнуўся да ўсіх пацыентаў, якія знаходзяцца ў бальніцах, і асабліва ў каго быў выяўлены каранавірус, піша БелТА.

«Няхай нават не перажываюць. Ніхто ад каранавіруса ў нашай краіне не памрэ. Я публічна пра гэта заяўляю. Гэта маё цвёрдае перакананне, зыходзячы з аналізу не толькі мінулых гадоў. У нас ужо досвед гэтага года ёсць. І, зыходзячы з вопыту нашага, кітайскага, амерыканскага, еўрапейскага (працякання гэтых хвароб), мы бачым, як працаваць. Мы ўжо знайшлі камбінацыі лекаў, каб ратаваць людзей. Таму мы за кожнага чалавека будзем не бароцца, а змагацца. І калі гэты чалавек не апусціў рукі, ён абавязкова выздаравее», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0