Аляксандр Лукашэнка заявіў пра з'яўленне новага «псіхозу» — часночна-імбірнага. Сюжэт паказаў канал СТБ.

«Слухайце, я назіраю зноў новы псіхоз — часночна-імбірны. Ды супакойцеся, калі ласка, хапае часнаку і гэтай цыбулі ў кожнай сям'і. Не трэба пераходзіць цалкам на часнок і цыбулю, божа мой.

А імбір — гэта чужая, або лімон… Гэта не наша ежа! Ужо калі раней не сфарміравалі гэты імунітэт і вы сёння гэтага імбіру не знойдзеце — ды не перажывайце, не марнуйце лішнія грошы!

Сілкуйцеся тым, што расце ў Беларусі, — заўсёды будзем здаровыя», — заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0