Пажар каля зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС патушылі. Пра гэта в.а. кіраўніка Дзяржаўнай экалагічнай інспекцыі Украіны Ягор Фірсаў напісаў у фэйсбуку.
Паводле яго слоў, вельмі дапамог дождж, які пайшоў праз 11 дзён пажару.
«Узровень радыяцыйнага фону пастаянна вымяраецца, але тыя звесткі, якія ёсць у нас, — у цэлым у норме», — напісаў Фірсаў.
Лясны пажар у зоне адчужэння пачаўся 4 красавіка і распаўсюдзіўся на тэрыторыю трох лясніцтваў. Праваахоўныя органы высветлілі асобу падазраванага ў падпале, супраць яго распачатая крымінальная справа.