Фінал 11 красавіка, president.gov.by

Фінал 11 красавіка, president.gov.by

Хакеіст каманды прэзідэнта здаў станоўчы тэст на каранавірус. Гэтую інфармацыю для РІА Навіны пацвердзіла прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

«Гулец прэзідэнцкай хакейнай каманды Дзмітрый Мялешка сапраўды шпіталізаваны з дыягназам пнеўманія. Атрыманы станоўчы вынік тэсту на COVID-19», — сказала Н. Эйсмант.

Адказваючы на пытанне, ці кантактаваў Лукашэнка з інфікаваным гульцом, Эйсмант адказала адмоўна. «Дзмітрый захварэў прыкладна праз тыдзень пасля заканчэння аматарскага чэмпіянату Беларусі па хакеі, калі ўся каманда знаходзілася ў адпачынку», — падкрэсліла яна.

Закранаючы пытанне, ці здаваў тэст на каранавірус кіраўнік Беларусі, Эйсмант сказала, што цяпер у гэтым няма неабходнасці. «Прэзідэнт не быў і не будзе сыходзіць у ізаляцыю, аддаленку і іншае», — дадала яна.

Адказваючы на пытанне аб самаадчуванні кіраўніка дзяржавы, прэс-сакратар сказала: «Не дачакаецеся! Як пацверджанне — глядзіце на працоўныя будні прэзідэнта, у прыватнасці, рэпартажы беларускага тэлебачання з сённяшняга наведвання прадпрыемства ў Бабруйску».

Раней пра каранавірус у Мялешкі напісаў тэлеграм-канал NEXTA. 

Дзмітрый Мялешка выступае за каманду Лукашэнкі ў аматарскіх рэспубліканскіх спаборніцтвах. Гуляў ён і ў фінальных матчах, дзе каманда на чале з Лукашэнкам перамагла калектыў Мінскай вобласці. Турнір завяршыўся 11 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0