Каля 20.10 у нядзелю, 19 красавіка, у дзяжурную службу Слуцкага РАУС патэлефанавала жыхарка Слуцка. Яна распавяла, што па трасе Р23 у бок Мінска на чатырохколавым веласіпедзе па абочыне едзе хлопчык, якому на выгляд каля чатырох гадоў, піша kurjer.info.

Туды накіравалі нарад ДПС аддзела ДАІ Слуцкага РАУС.

Юны веласіпедыст, які прадставіўся Арцёмам, быў знойдзены на 108-м км трасы Р23 у раёне развязкі з аўтадарогай Р43. Побач з дзіцём былі грамадзяне, якія праязджалі міма і спыніліся даведацца, што хлопчык робіць на ажыўленай трасе. Інспектары ДАІ даставілі дзіця і яго веласіпед у Слуцкую міліцыю. На жаль, дзіця не змагло растлумачыць, дзе яно жыве і як завуць яго бацькоў.

Пазней высветлілася, што бацькі Арцёма, жыхары Слуцка, гулялі з дзецьмі з 17 да 19 гадзін у двары дома і не заўважылі, як іх 5-гадовае дзіця з'ехала. Не знайшоўшы сына і яго веласіпед, пачалі шукаць на найбліжэйшых вуліцах. Пасля гэтага бацькі каля 21-й гадзіны звярнуліся ў міліцыю. Там ім паведамілі, што дзіця ўжо іх чакае ў РАУС.

Хлопчыка вярнулі маме і тату, правёўшы пры гэтым з імі прафілактычную гутарку. Бацькі характарызуецца станоўча, выхоўваюць пяцярых дзяцей.

Арцём на сваім чатырохколавым веласіпедзе ад дома да месца, дзе яго знайшлі, праехаў каля 3 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0