Час працы аб'ектаў грамадскага харчавання ў Віцебску працягнулі да 23.00.

Гэта рашэнне было прынята ў адпаведнасці з пратаколам абласнога штаба па барацьбе з каранавірусам ад 20 красавіка. Праца кафэ і рэстаранаў, як і раней, павінна ажыццяўляцца пры строгім выкананні санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму, выключыўшы правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Кафэ абласнога цэнтра з 2 красавіка працавалі да 19.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0