За суткі колькасць хворых на каранавірус у Пастаўскім раёне вырасла на 10 чалавек, 21 красавіка раённая газета паведаміла ўжо пра 31 пацыента. Такім чынам, па колькасці выяўленых выпадкаў COVID-19 рэгіён ужо абагнаў Лёзненскі, Бешанковіцкі і Шумілінскі раёны, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Таксама ў аўторак стала вядомая абноўленая інфармацыя па Полацкім раёне. Як паведаміў намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкама Андрэй Адзіночкін ў эфіры тэлеканала «Вектар ТБ», на 20 красавіка ў міжраённым інфекцыйным аддзяленні Наваполацкай гарадской бальніцы знаходзілася 24 пацыенты з COVID-19, 17 з іх — жыхары Наваполацка.

У Верхнядзвінскім раёне ўжо 4 чалавекі захварэлі на каранавірусную інфекцыю, тады як 17 красавіка тут былы толькі 2 такія пацыенты. Таксама «Дзвінская праўда» паведамляе пр 16 хворых з пнеўманіяй.

Добрыя навіны прыйшлі з Глыбоцкага раёна: як піша мясцовая газета, тут па-ранейшаму выяўлена толькі 4 выпадкі заражэння каранавірусам, прычым першы пацыент — студэнт віцебскага ВНУ — ужо выздаравеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0