Чэмпіянат Швецыі плануецца пачаць 14 чэрвеня і з гледачамі на трыбунах, паведамляе Tribuna.com
Гэтую дату абвясцілі па відэасувязі на агульным сходзе прадстаўнікоў клубаў. Усе клубы выказалі згоду з датай.
Асноўная мэта — правядзенне ўсіх матчаў з гледачамі, але кіраўніцтва лігі працягне ўважліва маніторыць сітуацыю з пандэміяй каранавіруса.
Розыгрыш шведскай лігі павінен быў стартаваць у сакавіку, але праз каранавірусную інфекцыю быў адкладзены. Пры гэтым шведскія клубы (пераважна ніжэйшых ліг) ужо правялі некалькі таварыскіх матчаў падчас пандэміі.
Пакуль чэмпіянат Беларусі — адзіны ў Еўропе, дзе праводзіцца першынство. Аднак учора УЕФА настойліва рэкамендавала нацыянальным федэрацыям дагуляць сезон.
Магчыма, у канцы мая стартуе чэмпіянат Польшчы. 9 мая называлася пачаткам аднаўлення нямецкай бундэслігі. У гэты ж дзень стартуе чэмпіянат Фарэрскіх выспаў. А вось у Нідэрландах усе матчы забароненыя да 1 верасня.