Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскай вобласці Андрэй Заблоцкі, у суботу, 25 красавіка, ва ўстановах адукацыі будзе звычайны навучальны дзень, паведамляюць mogilevnews.by.

— У гэты дзень рэкамендавана арганізаваць навучальны працэс у выглядзе стымулюючых заняткаў па асноўных вучэбных прадметах (матэматыка, мовы, хімія, фізіка і г.д.), — адзначыў Андрэй Заблоцкі. — Таксама, улічваючы, што 25 красавіка аб'яўлены днём Рэспубліканскага суботніка, будуць упарадкавацца самі навучальныя ўстановы і прылеглыя тэрыторыі.

Што тычыцца наступнай пятніцы, 1 мая, рашэнне Міністэрствам адукацыі будзе агучана ў найбліжэйшы час.

Цалкам імаверна, што ў суботу будуць вучыцца ўсе школьнікі Беларусі.

Менавіта пра навучанне ў суботу 25 красавіка і 1 мая казаў Лукашэнка падчас наведвання ў мінулую пятніцу шклозавода «Нёман» у Лідскім раёне.

«І мы будзем вучыцца ў суботу [25 красавіка], гэта не проста працы, факультатывы і г. д., а поўны навучальны дзень, бо адсталі, тыдзень прагулялі. А 1-га [мая] мы таксама будзем вучыцца. А 2 і 3 мая для дзяцей будзе выходны. Тут мы возьмем гэтыя два дні, і, можа, ушчыльніўшыся, нават летам не спатрэбяцца адзін-два дні ў чэрвені месяцы браць. Вось так трэба паступіць», — сказаў тады Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0