Пра гэта ў эфіры «Расіі-24» паведаміла віцэ-прэм'ер Расіі Вікторыя Абрамчанка, піша ТАСС.

«Мы, як і раней, будзем аказваць брацкаму народу Рэспублікі Беларусь неабходнае садзейнічанне і дапамогу», — сказала яна.

У прыватнасці, па яе словах, 21 красавіка міністр аховы здароўя Расіі Міхаіл Мурашка патэлефанаваў свайму калегу з Беларусі Уладзіміру Караніку. Яны абмеркавалі тактыку вядзення хворых з каранавіруснай інфекцыяй і дамовіліся прадоўжыць узаемадзеянне. «Дадатковых просьбаў не паступала», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0