Фота Надзеі Бужан
У чацвер пераважна без ападкаў, невялікія кароткачасовыя дажджы месцамі толькі па ўсходзе. Ноччу -3..+3°С, па захадзе да +6°С; максімальная днём +13..+19°С, піша pogoda.by.
У пятніцу, 24 красавіка, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу +1..+7°С, пры праясненнях да -1°С, максімальная днём +12..+18°С, па паўднёвым захадзе да +20°С.
У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночны парывісты. Уначы +2..+8°С, днём +9..+16°С, па паўднёвым усходзе да +18°С.
0
0
0
0
0
0