У 12.30 пачаўся відэабрыфінг Мінздароўя па пытаннях каранавіруснай эпідэміі ў Беларусі. Такія трансляцыі ладзяцца міністэрствам рэгулярна, і толькі сёння ўдзельнікі сустрэчы з'явіліся ў масках. Праўда, не ўсе, а толькі палова: галоўны дыетолаг Кацярына Пратасава і намесніца начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан. Без маскі выступаў галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ Ігар Карпаў і прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава. 

Праўда, пасля таго, як прафесар Карпаў адказаў на пытанні, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыі, ён усё ж надзеў маску таксама. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0