«Спадзяванні на антывірусныя прэпараты, якія выкарыстоўваюцца супраць ВІЧ, пры тэрапіі каранавіруснай інфекцыі сябе не апраўдалі», — заявіў на прэс-канферэнцыі 22 красавіка галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя, загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Карпаў. 

Ён падкрэсліў, што беларускія медыкі арыентуюцца на рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і на сёння лепшыя вынікі паказвае тэрапія з выкарыстаннем хлорахіну ў спалучэнні з азітраміцынам.

Вось стрым прэс-канферэнцыі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0