Іна Карабан, фота Надзеі Бужан

Іна Карабан, фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведаміла падчас стрыму намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, адказваючы на пытанне, ці можна чалавеку, які захварэў на каранавірус і знаходзіцца ў самаізаляцыі дома, выходзіць у краму, аптэку ці проста гуляць на вуліцы.

«Выходзіць з кватэры ўвесь час нельга, — сказала Іна Карабан.

Замоўце сабе дастаўку, але каб гэта было бескантактна, раіць яна.

Людзям, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, нельга наведваць месцы масавага збору людзей, варта ізалявацца ад сваіх хатніх. З пажылымі бацькамі, калі вы жывяце з імі, абавязкова трэба абмежаваць кантакты.

Усе гаджэты ў доме, дзе пражывае хворы, неабходна абавязкова выціраць, уключна з пультамі ад тэлевізара або камп'ютарнымі мышкамі.

У доме трэба праводзіць частую вільготную ўборку. Мыйныя сродкі могуць быць любыя. Дома не абавязкова мець адмысловы сродак, можна карыстацца мыльным растворам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0