Фота Надзеі Бужан
Пра гэта папрасіла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Іна Карабан падчас стрыму.
«Вось зараз будуць выходныя. Але ж вы не ведаеце, ці маеце вы каранавірус альбо не. Не едзьце да пажылых бацькоў», — папрасіла яна.
Тое ж тычыцца і наведвання могілак.
«Могілкі нікуды не дзенуцца, наведаеце пазней», — сказала яна і асобна падрэсліла, што наогул не варта наведваць месцы масавага збору людзей, каб не атрымаць рост захворванняў. «Мінздароўя просіць: застаньцеся дома», — дадала яна.





