Фота Надзеі Бужан
Пра гэта БЕЛТА паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
У пятніцу, 17 красавіка, міністр падчас брыфінгу адзначыў, што сітуацыя ў Віцебску стабілізавалася: з'явілася адчуванне, што ўдалося выйсці на плато. Па астатніх рэгіёнах рост ідзе ў рамках прагназаваных лічбаў», — сказаў ён.
«Асноўная задача — не дапусціць лавінападобнага росту, перагрузкі сістэмы аховы здароўя. Для аказання дапамогі на дадзены момант выкарыстоўваецца менш за 10% наяўнай ложкавай магутнасці і менш за 10% парку апаратаў ШВЛ», — праінфармаваў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Дадзенае выказванне дазваляе ацаніць сітуацыю ў цэлым. Усяго ў краіне каля 80 тысяч бальнічных ложкаў і 2300 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Але яны патрэбныя і для пацыентаў з іншымі хваробамі.
«Сітуацыя па-ранейшаму застаецца пад кантролем. Нам удаецца не дапускаць лавінападобнага росту захворвання», — дадаў ён.
Паводле афіцыйных звестак на раніцу 22 красавіка, у Беларусі зафіксавалі 7281 выпадак каранавіруса. Прырост з аўторка склаў 558 чалавек, з панядзелка па аўторак — 459.





