Тры святары прыхода Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску шпіталізаваныя з пнеўманіямі. Крыніца з прыходу пацвердзіла, што як мінімум у аднаго з іх дыягнаставаны і COVID-19, піша Tut.by.
Фота: Сяргей Балай, Tut.by
Протаіерэй Яўген Грамыка, намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы, пракаментаваў Tut.by, што, сапраўды, трое святароў прыхода Свята-Петра-Паўлаўскага сабора цяпер знаходзяцца на лячэнні з пнеўманіяй. Аднак ён не ведае, ці дыягнаставаны ў іх каранавірус. Пры гэтым у велікодных набажэнствах яны не ўдзельнічалі, бо былі шпіталізаваны раней.
— Яны знаходзяцца на лячэнні ў пульманолагаў, але падрабязнай інфармацыі няма, — адзначыў ён.





