Вайскоўцы 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Венскай Чырванасцяжнай брыгады сёння арганізавалі флэшмоб у падтрымку медыцынскіх работнікаў.
На пляц вайсковай часці выйшла практычна ўся брыгада. Вайскоўцы выстраіліся такім чынам, каб з вышыні чыталася фраза #ДЗЯКУЙ ДОКТАР.
Усё дзейства здымалі на дрон.





