Прэзідэнт Францыі Макрон заявіў, што цяпер немэтазгодна пачынаць расследаванне дзеянняў СААЗ падчас пандэміі каранавіруса, паведамляе Reuters.
Пры гэтым Макрон прызнаў, што ў пачатку пандэміі некаторыя праблемы ўсё ж праявіліся. Аднак, паводле яго слоў, «цяпер не час для таго, каб гаварыць пра гэта».





