Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, амаль палова тых, хто памёр ад COVID-19 у Еўропе, жылі ў дамах састарэлых, паведамляе CNN.

Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге ахарактарызаваў сітуацыю з распаўсюджваннем каранавіруса ва ўстановах доўгачасовага догляду як «вельмі трывожную» і назваў яе глабальнай праблемай.

«Пандэмія прыцягнула ўвагу да недаацэненых куткоў нашага грамадства. Па ўсім Еўрапейскім рэгіёне паслугі па доўгатэрміновым доглядзе часта ігнараваліся. Але так не павінна быць», — сказаў Клюге.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0