У Італіі на працягу апошніх сутак колькасць тых, хто выздаравеў ад каранавіруса, перавысіла 3 тысячы чалавек.
У Італіі з пачатку эпідэміі каранавіруса мінімум 189 973 чалавек заразіліся вірусам (гэтая лічба ўключае і тых, хто памёр, і тых, хто ўжо вылечыўся). Гэта на 2646 чалавек больш, чым учора.
Усяго ў Італіі ад каранавіруснай хваробы памерлі 25 549 людзей. З іх 464 памерлі на працягу апошніх сутак.
З пачатку эпідэміі 57 576 чалавек былі выпісаныя са шпіталяў.
На працягу апошніх сутак колькасць выпісаных са шпіталяў была вышэйшай за колькасць новых хворых.
Зараз у Італіі налічваецца 106 848 актыўных выпадкаў каранавіруса — гэтая лічба працягвае змяншацца.