Губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куома заявіў, што ў амаль 14% з 3000 жыхароў штата выявілі антыцелы да каранавіруснай інфекцыі, піша Reuters.

Вынікі папярэдняга тэставання на наяўнасць антыцелаў дазваляюць выказаць здагадку, што 2,7 млн жыхароў штата могуць быць заражаныя каранавірусам.

У масавым тэставанні ўзялі ўдзел 3000 чалавек у 19 акругах і 40 населеных пунктах.

Пры гэтым у Нью-Ёрку на гэты момант памерлі ўжо 0,11% жыхароў. Аднак вылічваць смяротнасць віруса па гэтых лічбах пакуль зарана, бо многія з інфікаваных працягваюць хварэць.

Эпідэміёлагі лічаць, што пандэмія ўпрэцца ў натуральны бар'ер імунітэту, калі каранавірусам заразяцца 70% насельніцтва. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?