Улады Італіі пачнуць з 4 мая здымаць абмежаванні, уведзеныя праз пандэмію каранавіруса, заявіў прэм'ер-міністр краіны Джузэпэ Контэ.

Stampa

Stampa

Праз тыдзень у краіне будзе зноў дазволена праца будаўнічых кампаній, вытворцаў і некаторых аптавікоў. Адкрыюцца для прагулак паркі. Будуць дазволеныя сямейныя наведванні і жалобныя цырымоніі пры ўдзеле не больш за 15 чалавек, але пры ўмове захавання сацыяльнай дыстанцыі.

Далей з 18 мая чакаецца адкрыццё крамаў рознічнага гандлю, музеяў і бібліятэк, а з чэрвеня — рэстаранаў, бараў, салонаў прыгажосці і цырульняў. Школы застануцца закрытымі да пачатку наступнага навучальнага года ў верасні, дадаў Контэ.

Італія стала адной з найбольш пацярпелых ад пандэміі краін свету. Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, у краіне выяўлены больш за 197 тысяч выпадкаў захворвання на COVID-19. Ад хваробы памерлі больш за 26 тысяч чалавек. Жорсткі каранцін у Італіі быў уведзены з 10 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0