Цана ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у чэрвені 2020 года на лонданскай біржы ICE падае на 5,15% — да $18,96 за бараль, сведчаць даныя таргоў.

У сваю чаргу чэрвеньскі ф'ючэрс гатунку WTI губляе 15,02% і гандлюецца на адзнацы $10,86 за бараль.

Нафтавыя каціроўкі асядаюць з пачатку тыдня: у панядзелак цана чэрвеньскіх кантрактаў на пастаўку нафты маркі Brent абвалілася ніжэй за $20 за бараль, а гатунку WTI — ніжэй за $14,5.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0