28 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі на паўночным захадзе кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Вецер паўднёва-заходні, парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +13..+19°C, на паўднёвым захадзе +20..+23°C.
У Мінску днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, парывісты. Тэмпература паветра раніцай +6..+8°C, днём +17..+19°C, вечарам +12..+14°C.





