У эфіры «Беларусь-1» выйшаў новы выпуск праграмы «Зразумелая палітыка» — «Вірус у галаве: чым небяспечны Тэлеграм». Вядучы — намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Гусачэнка. Адзіны эксперт — пастаянны аўтар інтэграцыйнага «Саюзнага наратыву 2050» Аляксей Аўдонін. На працягу ўсёй праграмы яны даводзілі, што тэлеграм-каналам верыць нельга.
Намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Сяргей Гусачэнка
Перадача не адметная нічым, апроч смешнай спробы прайсціся па канкрэтных тэлеграм-каналах, якія пішуць пра беларускія рэаліі — але не назваць іх.
«Называць іх спецыяльна не будзем, каб не павялічваць капіталізацыю. Выкарыстаем умоўна блізкія панняцці і сінонімы», — патлумачыў Сяргей Гусачэнка.
Беларускія тэлеграм-каналы, згаданыя на БТ
- «Кнехта» — насамрэч «Нехта»
- «Брешь головного мозга» — насамрэч «Беларусь головного мозга»
- «Брехня» — насамрэч «Лухта»
Антыбеларускія тэлеграм-каналы, згаданыя на БТ
- «Хлопок» — насамрэч «Трыкатаж»
- «Западное откровение» — насамрэч «Восточное притворство»
- «Тронный корнеплод» — насамрэч «Бульба престолов»





